Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качынскі: Сікорскі прайграў Беларусь


Яраслаў Качынскi
Яраслаў Качынскi
Польская ўсходняя палітыка на тле выбараў у Беларусі пацярпела катастрофу, лічыць Яраслаў Качынскі, кіраўнік найбуйнейшай апазыцыйнай партыі ў краіне “Права і справядлівасьць”. Вынік выбараў ён называе посьпехам Масквы і пройгрышам Варшавы.

У сваім артыкуле, які зьмяшчае польскае выданьне Rzeczpospolita, Качынскі піша, што польская дыпляматыя перадусім нерэальна ацаніла сытуацыю ў Беларусі.

На яго думку, Польшча і Эўразьвяз не падтрымалі найбольш папулярнага апазыцыйнага палітыка Аляксандра Мілінкевіча, каб не дражніць Расею. Замест гэтага польская і нямецкая дыпляматыя пачалі падтрымліваць «палітычна слабага кандыдата, якога лічылі прарасейскім». Няўжо польскі МЗС спадзяваўся на нейкі цуд у часе выбараў, – пытаецца Качынскі.

Палітык папракае польскі ўрад у тым, што ў яго стаўленьні да беларускага пытаньня дэклярацыі часта разыходзяцца са справай. У якасьці прыкладу ён прыводзіць вядомыя заявы Польшчы пра адмену аплаты за візы для беларусаў. На практыцы аказалася, што адмена датычыць толькі тых, хто выяжджае па запрашэньнях на культурныя мерапрыемствы або прадстаўнікоў беларускай эліты, якія і так без праблем у Польшчу езьдзілі.

Ні пра якое адкрыцьцё межаў для беларусаў няма і гаворкі, піша Качынскі.

Найлепшай польскай інвэстыцыяй у дэмакратызацыю Беларусі палітык называе навучаньне беларускіх студэнтаў па праграме Кастуся Каліноўскага.

Палітык мяркуе, што рэцэпту хуткай дэмакратызацыі Беларусі няма , як няма і чароўнай палачкі, якая б з брутальнага дыктатара зрабіла «эўрадэмакрата». Што да санкцыяў, што на думку Качынскага, яны «павінны быць балючымі». Як ранейшыя, так і цяперашнія візавыя санкцыі ён называе «сымбалічным жэстам». Для таго, каб яны былі адчувальнымі, трэба, як лічыць Качынскі, уключыць у сьпіс увесь апарат рэпрэсій – судзьдзяў, пракурораў, супрацоўнікаў КДБ.

У пляне эканамічным эфэкт магло б мець поўнае гандлёвае эмбарга Эўразьвязу ў дачыненьнях зь Беларусьсю, паколькі амаль палова беларускага экспарту ідзе на рынкі ЭЗ. Менавіта такім ціскам – эканамічна-энэргетычным, на думку Качынскага, дабіваецца свайго ад Лукашэнкі Расея.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG