Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёў: КДБ зацікавіліся актывістамі грамадзянскай кампаніі «Наш дом»


Супрацоўнікі КДБ шукаюць магілёўскага актывіста грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Паўла Варашылава. Двое супрацоўнікаў спэцслужбы сёньня раніцай прыходзілі да яго дахаты. Пра гэта паведаміла яму маці.

Варашылаў: «Яны сказалі маці, што дужа хочуць са мной пагаварыць. Паказалі свае пасьведчаньні. Маці патлумачыла, што я на працы. Прозьвішчы камітэтчыкаў яна не запомніла. Яны сказалі, што тады сустрэнуцца са мной на працы. Сёньня іх не было. Я раблю на заводзе „Тэхнапрыбор“. Мяркую, што іх зацікавіла мая актыўнасьць падчас перадвыбарчай кампаніі. Я сябра грамадзянскай кампаніі „Наш дом“. На Плошчу ў Менск я ня трапіў. Быў на працы. Начальства загадала працаваць у выходны дзень».

Сёньня ў КДБ дапыталі й магілёўскую праваабаронцу з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву. Яна была ўдзельніцай акцыі пратэсту апазыцыі ў Менску 19 сьнежня, дзе яе й затрымалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG