Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эль-Барадэй заклікаў Мубарака пакінуць Эгіпет


У Эгіпце адбываюцца найбуйнейшыя ад пачатку народных хваляваньняў акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака. Сотні тысяч маніфэстантаў сабраліся сёньня на плошчы Тахрыр у цэнтры Каіру. Таксама масавыя выступы адбываюцца ў Александрыі, Суэце, Мансуры, Луксоры.
Камандаваньне ўзброеных сілаў заявіла, што вайскоўцы, якія патрулююць вуліцы, ня будуць выкарыстоўваць сілу супраць мірных дэманстрантаў.

Лідэр апазыцыі Махамэд эль-Барадэй заклікаў Мубарака да пятніцы пакінуць краіну, каб пазьбегнуць яшчэ большага праліцьця крыві.
XS
SM
MD
LG