Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндыя высылае расейскага дыплямата


Ірляндзкі ўрад заявіў пра высылку расейскага дыплямата ў зьвязку са справай аб крадзяжы асабістых дадзеных грамадзянаў Ірляндыі і падробцы пашпартоў. Паводле вэрсіі ірляндзкай паліцыі, агенты расейскіх спэцслужбаў падрабілі шэсьць пашпартоў, выкарыстоўваючы асабістыя дадзеныя грамадзянаў Ірляндыі, для вядзеньня шпіёнскай дзейнасьці на тэрыторыі ЗША. Пра гэта паведамляе агенцтва Асашыэйтэд прэс.

Асоба расейскага дыплямата і дата ягонай высылкі зь Ірляндыі не паведамляюцца.
XS
SM
MD
LG