Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмоўнае сальда можа задушыць беларускую эканоміку


Пётар Пракаповіч
Пётар Пракаповіч
Сытуацыя ў зьнешнім гандлі ставіць пад пагрозу зрыву выкананьне праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2011-2015 гады.

Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч 1 лютага на пасяджэньні Савета міністраў.

"Калі мы не вырашым пытаньне са станоўчым сальда зьнешняга гандлю да 2014 года, то ўсе нашы пляны, пражэкты, у тым ліку па павышэньню жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва, могуць апынуцца пад пагрозай зрыву. Не кажучы ўжо аб эканамічнай і фінансавай бясьпецы",-- цытуе Пракаповіча БелаПАН.

Паводле яго слоў, паказчык зьнешнегандлёвага сальда "павінен быць галоўным для ўсіх галін, міністраў, віцэ-прэм'ераў".

Кіраўнік Нацбанка нагадаў, што праграма сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця прадугледжвае зьніжэньне адмоўнага зьнешнегандлёвага сальда, пачынаючы з 2011 года. "У гэтым годзе заплянавана самае высокае адмоўнае сальда -- 9% да ВУП. Далей яно павінна зьніжацца",-- заявіў Пракаповіч.

Паводле яго слоў, адной з асноўных прычын павелічэньня адмоўнага сальда зьяўляецца рост імпартаёмістасьці і энэргаёмістасьці прадукцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG