Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Старшыня грамадзкай арганізацыі "Праваабарончы альянс" Людміла Гразнова, камэнтуючы ўвядзеньне санкцый збоку ЭЗ і ЗША, сёньня ў размове са "Свабодай" падкрэсьліла:

"Тут самае галоўнае, што санкцыі сталі вымушанымі. Беларускія ўлады павялі сябе, па меншай меры, непрыгожа і амаральна. І такія захады найперш спатрэбіліся дзеля таго, каб іх ацьверазіць і абразуміць. Гэта, яшчэ раз паўтару, вымушаная мера.

Што тычыцца эканамічных санкцыяў, якія лабіруюць Злучаныя Штаты, то, я думаю, гэта празьмерны сродак. Па-першае, гэта адаб'ецца на насельніцтве, простых людзях. Па-другое, паставіць нашу краіну яшчэ ў большую ізаляцыю і залежнасьць ад Расеі.Таму я не прыхільніца шырокіх эканамічных санкцыяў".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG