Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ і Вугоршчына абмяркуюць закон аб прэсе


Вугоршчына дэманструе "яўнае жаданьне" зьмяніць новы закон аб прэсе. Пра гэта заявіў сёньня прадстаўнік Эўразьвязу. У адказ на пісьмовы запыт Эўракамісіі Вугоршчына прапанавала правесьці наўпроставыя перамовы.

Трывогу Эўракамісіі выклікалі патрабаваньні "ўзважанай падачы матэрыялаў" ў новым законе. Для кантролю за выкананьнем закону ствараецца спэцыяльны орган. Крытыкі закону лічаць, што ён ставіць прэсу пад кантроль кіроўнай партыі Фідэс.
XS
SM
MD
LG