Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 тысяч людзей на вуліцах Каіру


У цэнтры Каіру каля ста тысяч чалавек удзельнічаюць сёньня ў масавай акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака. Чакаецца паход дэманстрантаў да прэзыдэнцкага палацу. Камандаваньне ўзброеных сілаў Эгіпту заявіла, што вайскоўцы, якія патрулююць вуліцы, ня будуць выкарыстоўваць сілу супраць мірных дэманстрантаў.

Кіраўніца Ведамства ААН у правах чалавека Наві Пілэй паведаміла сёньня, што, паводле некаторых дадзеных, за тыдзень масавых хваляваньняў у Эгіпце загінулі каля 300 чалавек, болей як тры тысячы былі параненыя. Пілэй заклікала да спыненьня гвалту.
XS
SM
MD
LG