Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У амбасады краін Эўразьвязу ў Менску "чорныя сьпісы" яшчэ не прыйшлі


Амбасады эўрапейскіх краін у Беларусі не валодаюць сьпісам са 158 беларускіх чыноўнікаў, якім учора быў забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу.

Пра гэта ў прыватнасьці паведамілі ў амбасадзе Вугоршчыны, якая старшынюе ў ЭЗ:

"Яшчэ рана. Відаць сьпісы будуць пазьней".

У прадстаўніцтве Эўракамісіі ў Менску зазначылі Свабодзе, што "чорных сьпісаў" беларускіх чыноўнікаў, якія патрапілі пад візавыя забароны "пакуль няма ў адкрытым доступе", няма іх і ў самім прадстаўніцтве.

Тэарэтычна людзі, якія ўнесеныя ў "чорны сьпіс", сёньня яшчэ маглі б падаць заявы на атрыманьне шэнгенскіх візаў, але паколькі тэрмін падрыхтоўкі да выдачы такой візы доўжыцца 14 дзён, шанцаў атрымаць гэтую візу ў іх фактычна няма.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG