Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі ўзгадваюць Ельцына


Сёньня Барысу Ельцыну споўнілася б 80 гадоў. У Екацярынбургу, на радзіме першага прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі, адкрылі яму помнік. На цырымоніі прысутнічаў цяперашні кіраўнік расейскай дзяржавы Дзьмітры Мядзьведзеў. Помнік уяўляе сабой дзесяцімэтровую стэлу-абэліск са сьветлага ўральскага мармуру.

Там жа ў Екацярынбургу сёньня адбываецца паседжаньне Рады ў правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі, прысьвечанае памяці Ельцына, на ініцыятыву якога ў 1993 годзе была створаная гэтая арганізацыя.

У 1991 годзе Барыс Ельцын, Станіслаў Шушкевіч і Леанід Краўчук падпісалі гэтак званае Белавескае пагадненьне, паводле якога СССР спыніў існаваньне, а Расея, Беларусь і Ўкраіна сталі сувэрэннымі дзяржавамі.
XS
SM
MD
LG