Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзьве Карэі дамаўляюцца


Паўднёвая Карэя і КНДР правядуць 8 лютага перамовы ў ваенных пытаньнях. Пра гэта сёньня паведаміла паўднёвакарэйскае міністэрства абароны. Гэта першы кантакт паміж дзьвюма карэйскімі дзяржавамі пасьля таго, як пры канцы лістапада летась Паўночная Карэя абстраляла паўднёвакарэйскую выспу Ёнпхендо.

Тым ня меней, Сэўл заяўляе, што працяг перамоваў на больш высокім узроўні будзе магчымы толькі тады, калі Пхэньян прызнае сваю віну як за абстрэл выспы, гэтак і за гібель у сакавіку летась паўднёвакарэйскага вайсковага карабля. Тады загінулі 46 маракоў.
XS
SM
MD
LG