Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце спыніў працу апошні інтэрнэт-правайдэр


У Эгіпце спыніў працу апошні інтэрнэт-правайдэр Noor group, які працягваў інтэрнэт-паслугі і пасьля таго, як у краіне быў амаль цалкам заблякаваны доступ карыстальнікаў да “усясьветнага павуціньня”. Гэтыя захады былі зробленыя эгіпецкімі ўладамі, каб прадухіліць магчымасьць каардынацыі актывістаў апазыцыі праз інтэрнэт.

Улады Эгіпту таксама ўвялі абмежаваньні на мабільную сувязь.

У спробе абыйсьці абмежаваньні кампанія Google дала жыхарам новую магчымасьць доступу да сацыяльнай сеткі Twitter, для чаго не патрабавалася падлучэньня да інтэрнэту. Эгіпцяне цяпер могуць выходзіць у Twitter, даслаўшы галасавое паведамленьне па тэлефоне.
XS
SM
MD
LG