Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: на сёньня плянуецца "марш мільёна"


У Эгіпце апазыцыя заклікае правесьці сёньня ў Каіры “марш мільёна” з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Антыўрадавыя акцыі ў краіне працягваюцца больш як тыдзень.

У панядзелак вайсковае камандаваньне заявіла, што не будзе ўжываць сілу супраць пратэстоўцаў, аднак заклікала іх не рабіць учынкаў, якія пагражалі б бясьпецы ў краіне.

Новы віцэ-прэзыдэнт Эгіпту Амар Сулейман заявіў аб пачатку дыялёгу з апазыцыяй, які праводзіцца па даручэньні прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

У выніку хваляваньняў у Эгіпце ўжо загінулі больш за 100 чалавек.
XS
SM
MD
LG