Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, аўторак 1 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАХМУРНА,


...тэмпэратура – 0 градусаў.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна – прэзэнтацыя аташэ Пэг Уолтэр, аташэ ў бібліятэчных справах, на тэму “Бібліятэчныя праграмы для дзяцей і юнацтва”. Пачатак у 14.00

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА


У Екацярынбурзе (Расея) – адкрыцьцё помніка Барысу Ельцыну.

ЁСЬЦЬ НАГОДА


У Ірляндыі – Дзень сьвятой Брыгіты

У ЗША – Нацыянальны дзень свабоды

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1618 – падпісанае Дэўлінскае замірэньне паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай

1865 – скасаваньне рабства ў ЗША.

1913 – нарадзіўся Сяргей Прытыцкі, дзеяч КПЗБ, Старшыня Прэзыдыюму ВС БССР.

1919 – пачаліся рэгулярныя заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі.

1930 – нарадзіўся Барыс Ельцын першы прэзыдэнт Расеі (памёр у 2007).

1979 – аятала Хамейні прыбыў у Тэгеран пасьля 15-гадовай эміграцыі.

2003 – выбух амэрыканскага касьмічнага карабля “Калюмбія”, сем астранаўтаў загінулі.

МІНУС 365


БНФ спадзяецца сабраць 450 тысяч подпісаў супраць высокага мыта на аўто.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


“У перадвыбарчай гонцы хапаць рукамі Канстытуцыю небясьпечна”, – Барыс Ельцын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG