Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Самалі: 16 загінулых у перастрэлцы вайскоўцаў з паліцыяй


Прынамсі 16 чалавек загінулі і каля сотні былі параненыя ў выніку сутычак паміж паліцэйскімі і вайскоўцамі ў сталіцы Самалі Магадзішу.

Перастрэлка здарылася побач з гарадзкім рынкам. Бальшыня загінулых – цывільныя асобы. Мясцовыя ўлады паабяцалі расьсьледаваць інцыдэнт і пакараць вінаватых.

Падобныя сутыкненьні – нярэдкія ў гэтай краіне, дзе грамадзянская вайна разьдзяліла насельніцтва на некалькі варагуючых лягераў.
XS
SM
MD
LG