Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: улады пачынаюць перамовы з апазыцыяй


Новапрызначаны віцэ-прэзыдэнт Эгіпту Амар Сулейман заявіў, што прэзыдэнт Хосьні Мубарак даручыў яму распачаць "неадкладны дыялёг з апазыцыяй".
Сулейман дадаў, што афіцыйны Каір робіць крокі ў справе выпраўленьня парушэньняў, дапушчаных на парлямэнцкіх выбарах мінулай восені.

Раней сёньня Хосьні Мубарак прыняў прысягу новага ўраду, адправіўшы ў адстаўку міністраў, якія былі непасрэдна адказныя за жорсткія разгоны акцыяў пратэсту апазыцыі супраць 30-гадовага кіраваньня Мубарака.

Раней сёньня міністры замежных спраў Эўразьвязу заклікалі эгіпецкія ўлады распачаць дыялёг з прадстаўнікамі апазыцыі, вызваліць зьняволеных дэманстрантаў і зьдзейсьніць шэраг рэформаў у кірунку дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG