Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
«Крывавы дыктатар», «Хопіць!», «Свабоду палітвязьням!», «Жыцьцё даражэйшае чым грошы» – з такімі транспарантамі, партрэтамі палітвязьняў ды бел-чырвона-белымі сьцягамі каля 15 беларусаў, што жывуць у Варшаве пікетавалі Міністэрства замежных справаў Польшчы.

У часе пікету прамаўлялі Франак Вячорка, Сяргей Панамароў ды іншыя, а адзін з арганізатараў акцыі – Сяргей Касьцюковіч сказаў Радыё Свабода:

«Мэта акцыі – выказаць салідарнасьць з беларускімі палітвязьнямі, а другое – данесьці праз МЗС Польшчы нашае меркаваньне пра санкцыі. Мы чакаем моцных эканамічных санкцыяў супраць рэжыму».



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG