Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, камэнтуючы прынятае 31 студзеня рашэньне Рады Эўразьвязу ў дачыненьні да Менску, сказаў:

"Я вітаю сёньняшняе рашэньне Рады аб увядзеньні абмежаваньняў на паездкі і замарожваньне актываў у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў, адказных за ашуканскія прэзыдэнцкія выбары 19 сьнежня 2010 году і рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, якія наступілі потым.

Гэтыя адрасныя санкцыі ўжываюцца толькі да тых, хто падрывае асноўныя дэмакратычныя каштоўнасьці. Сёньняшняе рашэньне ня супраць беларускага народу. Мы стаім на яго баку. Сёньня ЭЗ таксама абавязаўся павялічыць дапамогу грамадзянскай супольнасьці і шукаць шляхі для палягчэньня візавага рэжыму для беларускага народу. Эўразьвяз гатовы да супрацоўніцтва зь Беларусьсю, але рэальныя крокі ў кірунку дэмакратыі неабходныя зь яе боку.

Мы зноў заклікаем беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх затрыманых падчас выбараў і пасьля іх, уключна зь вязьнямі сумленьня.

Вызваленьня сямі чалавек у выхадныя дні, у тым ліку аднаго з кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і вядомай журналісткі Ірыны Халіп – недастаткова. Я асуджаю ўмовы, на якіх яны былі вызваленыя, як і тое, што некаторыя з іх былі зьмешчаныя пад хатні арышт з агентамі КДБ, якія сочаць за кожным іх крокам. Свабода ня можа быць нармаваная і абстаўленая ўмовамі! Даніла, 3-гадовы сын кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Ірыны Халіп не можа выхоўвацца пад строгім наглядам КДБ у іх уласнай кватэры. Гэта непрымальна."

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG