Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ "можа пашырыць" эканамічныя санкцыі супраць Беларусі


Міністры замежных спраў Эўразьвязу абмеркавалі сёньня ў Брусэлі эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў, але не дасягнулі па гэтым пытаньні згоды. Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

У выніку дыскусіі было дамоўлена даручыць Эўрапейскай камісіі назіраць за сытуацыяй ў Беларусі. Кіраўнікі эўрапейскіх МЗС зазначылі, што могуць вярнуцца да пытаньня пашырэньня эканамічных санкцыяў супраць Беларусі ў выпадку рэзкага ўзмацненьня рэпрэсіяў у краіне.

На сёньняшні дзень эканамічныя санкцыі, ухваленыя Радай ЭЗ, уключаюць замарожваньне асабістых рахункаў 158-і прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, якім быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў ЭЗ.
XS
SM
MD
LG