Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ замарозіў банкаўскія рахункі зрынутага прэзыдэнта Тунісу


Пра гэта паведаміла агенцтва Франс Прэс. На блякаваньні рахункаў экс-прэзыдэнта Зін эль-Абідзін Бэн Алі і яго жонкі Лэйлы Трабельсі настойваў часовы ўрад Тунісу. Раней паведамлялася, што туніскя праваахоўныя органы пачалі праверку фінансавай дзейнаьці Бэн Алі, мэтай якой стала выяўленьне і канфіскацыя незаконна атрыманых прэзыдэнтам сродкаў. Акрамя таго, 26 студзеня часовыя ўлады Тунісу абвясьцілі аб выдачы міжнароднага ордэра на арышт Алі Бэн.

Рашэньне аб блякаваньні рахункаў Бэн Алі прынялі і ўлады Швайцарыі. У Бэрне гэты захад патлумачылі нежаданьнем краіны пераўтварыцца ў сховішча для фінансавых сродкаў, незаконна атрыманых экс-прэзыдэнтам або ягонай сям'ёй.
XS
SM
MD
LG