Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генпракуратура Ўкраіны адмовіла Юліі Цімашэнцы ў паездцы ў Брусэль


Генпракуратура Ўкраіны адмовіла экс-прэм'еру Юліі Цімашэнцы ў просьбе наведаць Брусэль. Цімашэнка была запрошаная кіраўніком Эўрапарлямэнту Ежы Бузэкам для сустрэчы ў Брусэлі 2 лютага. Генпракуратура матывуе адмову тым, што на гэты дзень прызначаныя сьледчыя мерапрыемствы.

Цімашэнка знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, супраць яе распачатыя дзьве крымінальныя справы па абвінавачваньні ў злоўжываньні службовым становішчам.
XS
SM
MD
LG