Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце затрыманыя журналісты Аль-Джазіра


Улады Эгіпту затрымалі шэсьць журналістаў тэлеканалу Аль-Джазіра. Журналісты працавалі на англамоўную вэрсію каналу, якіая актыўна асьвятляла масавыя антыўрадавыя дэманстрацыі ў Эгіпце. У нядзелю ўлады краіны абвясьцілі аб закрыцьці канауа і ануляванні акрэдытацыі ва ўсіх яго журналістаў.

Аль-Джазіра мае вялікую сетку карэспандэнтаў па ўсёй краіне, якія вялі рэгулярныя прамыя рэпартажы з вуліц Каіру і іншых гарадоў. Эгіпэцкія палітыкі неаднаразова крытыкавалі рэдакцыйную палітыку тэлеканалу, якая, на іх думку, накіраваная на дэстабілізацыю сытуацыі ў краіне.
XS
SM
MD
LG