Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Судане памёр адзін з пацярпелых пры разгоне антыўрадавай акцыі пратэсту


Памерлы студэнт Махамэд Абдэльрахман быў жорстка зьбіты падчас разгону сіламі бясьпекі акцыі пратэсту ў сталіцы Хартуме. Удзельнікі пратэстаў, арганізаваных моладзевымі актывістамі, патрабавалі адстаўкі прэзідэнта Амара аль-Башыра, які знаходзіцца ля ўлады больш за 20 гадоў. Паводле дэманстрантаў, іх натхнілі дзеяньні апазыцыянэраў у Тунісе і Эгіпце.

Акцыі пратэсту ў Судане супалі і з абвяшчэньнем папярэдніх вынікаў нядаўняга рэфэрэндуму, падчас якога пераважная большасьць выбарнікаў падтрымалі незалежнасьць Паўднёвага Судану.
XS
SM
MD
LG