Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алега Корбана затрымалі супрацоўнікі КДБ.

Апоўдні яму ўдалося датэлефанавацца ў АГП і паведаміць пра сваё затрыманьне.

Алег Корбан узначальваў выбарчы штаб Яраслава Раманчука па Менску. 19 сьнежня ён быў затрыманы і зьмешчаны ў турму КДБ.

7 студзеня ён быў выпушчаны з «амэрыканкі» на ўмовах падпіскі аб нявыезьдзе і неразгалошваньня таямніцы сьледзтва. Чаму вызвалілі – яму паведамлена не было. Алег Корбан застаецца ў статусе абвінавачанага ў справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня.

29 студзеня ў Менску Алег Корбан абраны старшынём моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты».
XS
SM
MD
LG