Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахастане датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў прапанаваў правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары ўзамен рэфэрэндуму аб падаўжэньні яго паўнамоцтваў да 2020 году.

Назарбаеў выступіў сёньня з тэлезваротам да народу, у якім заявіў, што ўнёс такую прапанову, нягледзячы на тое, што гэтым амаль на два гады скарачаецца яго прэзыдэнцкі тэрмін. Магчымую дату выбараў Назарбаеў не назваў.

Канстытуцыйны савет Казахстану сёньня прызнаў не адпаведным канстытуцыі закон аб рэфэрэндуме па пытаньні аб падаўжэньні паўнамоцтваў прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева. На разгляд савету закон быў вынесены з ініцыятывы самога Назарбаева, які ўзначальвае краіну больш за 20 гадоў.

Раней парлямэнт Казахстану ўхваліў закон. Захад і шэраг міжнародных арганізацый заявілі, што ён парушае прынцыпы дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG