Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адменены чартэрны авіярэйс зь Менску ў Эгіпет


Пра гэта карэспандэнту "Свабоды" паведамілі ў даведачнай службе нацыянальнай авіякампаніі "Белавія". Самалёт павінен быў накіравацца ў Хургаду.

На 1 лютага вылет на Хургаду пакуль не адменены, паведамілі ў "Белавія".

У турыстычнай кампаніі "TEZ TOUR" у Менску сказалі, што кіраўніцтва кампаніі цяпер вядзе перамовы зь "Белавія". На сайце кампаніі разьмешчаная інфармацыя беларускага Міністэрства замежных спраў. Паведамляецца, што "з улікам унутрыпалітычнай сытуацыі ў Эгіпце МЗС Беларусі рэкамэндуе беларускім турыстам устрымацца ад наведваньня гэтай краіны да поўнай нармалізацыі сытуацыі".

Таксама на сайце зьмешчаная інфармацыя, што ў зьвязку з сытуацыяй у Эгіпце "ўсе новыя заяўкі ў базе, зробленыя на туры ў гэтую краіну, пераводзяцца ў статус "ліст чаканьня" на няпэўны тэрмін".

Колькі ў Эгіпце беларускіх турыстаў, турфірмы пакуль удакладняюць.
XS
SM
MD
LG