Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімафея Атрошчанкава асудзілі на 9 сутак


Цімафея пакаралі за ўдзел у вулічнай акцыі 19 сьнежня.

На разгляд справы ў судзе Маскоўскага раёну адвакат Вадзім Мышынскі ня трапіў.

"У судзе Маскоўскага раёну такая практыка. Яны кажуць: пачакайце, пакуль высьветліцца, у якім кабінэце будзе разглядацца справа, пакуль падрыхтуюць усе дакумэнты. Праходзіць нейкі час, і яны заяўляюць: "Вой… справу ўжо разгледзелі. Вы можаце паслухаць прысуд", — патлумачыла "Свабодзе" праваабаронца Наста Лойка.

"Яны наўмысна так робяць, каб не зацягваць разгляд справы. Адвакаты кожны раз пішуць скаргі. Але гэта працягваецца", — дадала яна.

Цімафея Атрошчанкава затрымалі 28 студзеня.

"Хтосьці пазваніў з КДБ і сказаў, што ёсьць інфармацыя пра Сашу. І ён пайшоў на сустрэчу", — расказала "Свабодзе" адна са знаёмых Цімафея.

Цімафей — брат зьняволенага паводле крымінальнай справы пра падзеі 19 сьнежня Аляксандра Атрошчанкава.

Аляксандар Атрошчанкаў — прэсавы сакратар былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.

Андрэй Саньнікаў і Аляксандар Атрошчанкаў знаходзяцца ў турме КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG