Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго Беларусі чакаць ад сёньняшняга пасяджэньня Рады Эўразьвязу?


Moldova - EU flag
Moldova - EU flag
Карэспандэнту нашага радыё ў Брусэлі ўдалося высьветліць некаторыя падрабязнасьці рэзалюцыі, якая мае быць сёньня прынятая Радай Эўразьвязу адносна санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі.

Мая Кацыянчыч, прэсавы прадстаўнік Кэтрын Эштан, вярхоўнай прадстаўніцы ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі, сказала нашаму радыё, што сьпіс беларускіх чыноўнікаў, супраць якіх будуць ужытыя візавыя санкцыі, будзе "значна пашыраны" ў параўнаньні са сьпісам 2006 году, у якім апынуўся 41 чалавек.

Дыплямат ЭЗ, які пажадаў застацца ананімным, сказаў нам, што ў новым сьпісе пад візавую забарону падпадуць "больш-менш 150 чалавек", уключаючы тых, што былі ў папярэднім сьпісе.

Чакаецца, што Эўразьвяз замарозіць актывы асобаў у гэтым сьпісе. Гэткі крок будзе прадубляваны і ЗША.

Кацыянчыч таксама сказала, што міністры замежных справаў Эўразьвязу засяродзяць сваю сёньняшнюю дыскусію на шляхах паглыбленьня ўзаемадзеяньня Эўразьвязу з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі.

Згаданы дыплямат ня выключыў, што ў тэксьце выніковай рэзалюцыі можа апынуцца фраза аб спрашчэньні візавага рэжыму ў адносінах да звычайных беларусаў.

Тэкст рэзалюцыі будзе таксама ўключаць рэкамэндацыю па вяртаньні офісу АБСЭ ў Менск, які быў зачынены беларускімі ўладамі пасьля 19 сьнежня.

Хутчэй за ўсё рэзалюцыя таксама падтрымае ініцыятыву Польшчы правесьці "канфэрэнцыю донараў" адносна Беларусі ў Варшаве 2 лютага, на якой будуць прадстаўленыя ўсе важнейшыя дзяржавы Эзразьвязу і Ўкраіна. Адной з тэмай на гэтай канфэрэнцыі будзе фінансавая падтрымка Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту ў Вільні, які будзе прымаць студэнтаў, адлічаных за палітычную актыўнасьць зь беларускіх ВНУ.

У праекце рэзалюцыі, паводле нашага карэспандэнта, няма згадак ні пра прыпыненьне ўдзелу Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве, ні пра замарожаньне пазыкаў для Беларусі зь Міжнароднага валютнага фонду і Сусьветнага банку (гэтага ў сваёй рэзалюцыі на мінулым тыдні дамагаўся Эўрапарлямэнт).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG