Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“За падаўжэньне сваёй улады пажыцьцёвы беларускі прэзыдэнт разьлічыўся краінай”


Андрэй Суздальцаў

Андрэй Суздальцаў

А. Лукашэнка ўступіў у пэрыяд існаваньня свайго рэжыму, калі ён пазбавіўся манэўру – цяпер любое яго дзеяньне, спантаннае або прадуманае, усё роўна ідзе яму на шкоду. Так бывае на зыходзе ўлады, – піша расейскі палітоляг Андрэй Суздальцаў.



Публічная агрэсіўнасьць, як правіла, зьяўляецца прыкметай амаль жывёльнага страху. Рэальная бясстрашнасьць ня мае патрэбу ў эфэктыўных позах і гучных заявах, бо нацэлена выключна на дасягненьне пэўнага выніку. Тэрміновы перавод пад хатні арышт У.Някляева і І.Халіп, што адбыўся ўвечары 29 студзеня, можна растлумачыць толькі адным -– страхам А.Лукашэнкі, што 31 студзеня супраць рэспублікі будуць уведзеныя паўнавартасныя эканамічныя санкцыі. Фактычна беларускі прэзыдэнт ўступіў з Захадам у гульню «крок наперад – два крокі назад», разьлічваючы, што пэрыядычна падкідваючы Брусэлю і Вашынгтону «косткі», ён зможа пагасіць хвалю санкцый, якая насоўваецца на афіцыйны Менск.

Амаль адначасова з палітычным нападам з Захаду, беларускім уладам нічога не заставалася, як прыйсьці да пагадненьня з Расеяй у пытаньнях пастаўкі нафты на яе ўмовах. З 25-26 студзеня рэспубліка атрымлівае нафту па цэнах, устаноўленых расійскімі нафтавымі кампаніямі. Больш за тое, расейскі нафтавы бізнэс, разумеючы ўсю хісткасьць пагадненьняў з рэжымам А. Лукашэнкі, не адважыўся на давальніцкія схемы. Гэта вельмі непрыемны прыкмета – аб рэальным супрацоўніцтве можна забыць. Менск ня мог сабе дазволіць далей ўпірацца па цане на нафту па шэрагу прычын.

Па-першае, беларускае кіраўніцтва мае на руках паўнавартасны крызыс з Захадам. Так што лепшым лабістам для расейскага боку выступіў Эўразьвяз: Захад пагражаў палітычна, Усход душыў эканамічна. А.Лукашэнка яшчэ зь 19 сьнежня апынуўся ў гэтай геапалітычнай «шчыліне», і яму яшчэ толькі пачалі «абмяжоўваць дыханьне». Усё яшчэ наперадзе ...

Па-другое, пытаньне аб пастаўцы нафты ў РБ застаецца выключна беларускай праблемай. Скарочаны попыт на расейскую нафту ў 2010 годзе забясьпечыў расейскім кампаніям адчувальны прырост прыбытку, а расейскаму бюджэту дадаў амаль 4,5 млрд. даляраў. «Дружба» з А.Лукашэнкам стратная для Расеі. У расейскіх «вярхах» гэта даўно зразумелі.

Па-трэцяе, да канца мінулага тыдня беларускія НПЗ павінны былі спыніцца па прычыне адсутнасьці сыравіны. Але тут узьнікла загадка. У пачатку студзеня ў беларускіх СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што на рэйдзе Адэсы «боўтаецца» танкер з вэнэсуэльскай нафтай. Затым танкераў стала два. Сьледам зьявілася інфармацыя аб тым, што літаральна на парозе азэрбайджанская нафта (яшчэ адзін танкер), для якой зарэзэрваваны нафтаправод «Адэса - Броды». Але чамусьці да моманту падпісаньня пагадненьня з расейскімі нафтавымі кампаніямі, ні вэнэсуэльская, ні азэрбайджанская нафта да Мазыра не дайшлі.. Дык ці быў хлопчык?...

Увогуле, беларускаму кіраўніцтву прыйшлося пайсьці на ўсе ўмовы Расеі, імкнучыся, пры гэтым, па традыцыі, паднесьці ўласныя саступкі ў фармаце перамогі. Гэта было вартае жалю відовішча: ухіляюцца ад адказу прэс-сакратары, хлусіць да абсурду У.Сямашка, выкручваюцца СМІ. Увесь гэты балаганчык хлусьні літаральна тхнуў ліпкімі, як скоч, страхам і безнадзейнасьцю.

Беларускі бок пагадзіўся з расейскімі ўмовамі будаўніцтва Беларускай АЭС. Варта адзначыць, што яны ў любым выпадку выгадныя Менску, бо 2 млрд. даляраў з 6 млрд. крэдыту прыйдзецца асвойваць беларускім будаўнікам, што само па сабе зьяўляецца посьпехам. Неабходна нагадаць, што расейскія атамшчыкі зь велізарным падазрэньнем ставяцца да кваліфікацыі беларускіх будаўнікоў, якія спэцыялізуюцца па асваеньню каштарысаў. У Маскве ўголас кажуць, што падрады на будаўніча-мантажныя работы будуць рабавацца рэспубліканскім кіраўніцтвам літаральна ў ручным рэжыме, пакідаючы выканаўцам працы драбкі.

Усё гэта пакідае цяжкае ўражаньне агульнага зьнешнепалітычнага заняпаду і ізаляцыі, рэзкага зьніжэньня палітычнага патэнцыялу беларускага кіраўніцтва, заклапочанага выключна нарошчваньнем легітымнасьці чацьвёртага тэрміну А. Лукашэнкі.

За падаўжэньне сваёй улады пажыцьцёвы беларускі прэзыдэнт разьлічыўся краінай.

Працяг артыкулу чытайце ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG