Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястра Саньнікава і дачка Някляева зьвярнуліся да міністраў Эўразьвязу


Сястра Андрэя Саньнікава Ірына Багданава і дачка Ўладзімера Някляева Ева Някляева заклікалі міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу "не зьвяртаць увагі на хітрыкі дыктатара і прыняць самыя жорсткія санкцыі".

"Калі ласка, зрабіце усё, што ў вашых сілах, каб паўплываць на рашэньне Рады ЭЗ увесьці самыя жорсткія санкцыі, якія толькі магчыма, каб спыніць самаўпраўнасьць, які адбываецца ў самым цэнтры Еўропы. Спыніце фашызм у нашай краіне", гаворыцца ў заяве.

"Рэжым Лукашэнкі працягвае арыштоўваць людзей, абшуквае іх дамы і офісы, але, на словах, нібыта саступае патрабаваньням, што прад'яўляюцца многімі ўсясьветнымі лідэрамі. На самой справе ён толькі зьмяняе форму, па якой некаторыя з палітычных зьняволеных утрымліваюцца пад вартай", - лічаць аўтаркі звароту.

30 студзеня ў Брусэлі Рада Эўрапейскага Зьвязу будзе разглядаць пытаньне пра санкцыі супраць афіцыйнага Менску за разгортваньне ў краіне хвалі масавых рэпрэсіяў.

Эўрапейскія дыпляматы на мінулым тыдні узгаднілі сьпіс больш як 150 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, якім будзе забаронены уезд на тэрыторыю краін Зьвязу. Гэты сьпіс маюць зацьвердзіць міністры замежных спраў 27 краінаў Эўразьвязу. Таксама яны маюць ухваліць іншыя захады супраць беларускіх уладаў і ў падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG