Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Малады фронт" піша міністрам замежных справаў краінаў Эўразьвязу


Незарэгістраваная арганізацыя “Малады Фронт” зьвярнулася з адкрытым лістом да міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу .

"Перад вамі стаіць складаная задача: прыняцьце візавых і эканамічных санкцыяў супраць злачынцаў і катаў беларускага народу. Напярэдадні з боку беларускіх уладаў было зроблена некалькі адкрыта паказных крокаў: выпусьцілі з СІЗА КДБ журналістаў Натальлю Радзіну, Сяргея Вазьняка, Ірыну Халіп, паэта і экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева", – гаворыцца ў лісьце.

"Палітычны гандаль ужо пачаўся. Дык час Эўропе стаць на месца моцных, а не слабых. Час увесьці жорсткія санкцыі і не здымаць іх да поўнага выкананьня патрабаваньняў міжнароднай і беларускай дэмакратычных супольнасьцяў", - заклікаюць аўтары ліста.

Прадстаўнікі МФ адзначаюць: "Паводзіны дзеючага кіраўніка краіны, які адчувае сваю беспакаранасьць нават за самыя цяжкія злачынства супраць беларускага народа, - гэта абраза Эўропе і ўсяму цывілізаванаму сусьвету".

На дадзены момант пяцёра сябраў "МФ" знаходзяцца за кратамі: Зьміцер Дашкевіч, Наста Палажанка, Эдуард Лобаў, Уладзімер Яроменак, Алесь Кіркевіч.

30 студзеня ў Брусэлі Рада Эўрапейскага Зьвязу будзе разглядаць пытаньне пра санкцыі супраць афіцыйнага Менску за разгортваньне ў краіне хвалі масавых рэпрэсіяў.

Эўрапейскія дыпляматы на мінулым тыдні ўзгаднілі сьпіс больш як 150 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю краін Зьвязу. Гэты сьпіс маюць зацьвердзіць міністры замежных спраў 27 краінаў Эўразьвязу. Таксама яны маюць ухваліць іншыя захады супраць беларускіх уладаў і ў падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG