Лінкі ўнівэрсальнага доступу

31 студзеня працягнецца перагляд справы Андрэя Бандарэнкі


Андрэй Бандарэнка падчас працэсу ў кастрычніку 2009 году
Андрэй Бандарэнка падчас працэсу ў кастрычніку 2009 году
31-а студзеня ў Менскім гарадзкім судзе працягнецца працэс па справе бізнэсоўца, сябра АГП Андрэя Бандарэнкі.

Бандарэнка, адбыўшы год зьняволеньня паводле прысуду ў справе, дзе яму былі выстаўленыя абвінавачаньні сьпярша ў крадзяжы, а затым у махлярстве, дамогся перагляду справы.

У 2008 годзе Андрэй Бандарэнка балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але ня быў абраны, спрабаваў аспрэчыць вынікі галасаваньня і апынуўся за кратамі на 6 гадоў.

Бацька прадпрымальніка Валер Бандарэнка кажа пра трэці па ліку працэс над сынам:

"Пачалі апытваць сьведак. Адзін зь іх зьмяніў свае паказаньні, якія даваў падчас папярэдняга разгляду справы. Судзьдзя цікавіўся, чаму ён мяняе паказаньні. Той адказаў, што быццам гаворыць тое самае. Незразумела. Карацей, працэс працягваецца, а чым закончыцца – ніхто не ведае".

Працэс над Андрэем Бандарэнкам гэтым разам вядзе судзьдзя Тацяна Ермаловіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG