Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трое паліцыянтаў забітыя ў Пакістане


Паліцыя паведаміла, што падазраваны тэрарыст-самагубца забіў вярхоўнага кіраўніка мясцовай паліцыі і двух іншых службоўцаў у горадзе Пешавар на паўночным захадзе Пакістану. Інцэдэнт адбыўся непадалёк ад мяжы з Аўганістанам.

Паводле паліцыі, тры чалавекі загінулі ў выніку выбуху, які ўчыніў меркаваны сьмяротнік каля паліцэйскага аўтамабіля у навакольлі Пешавару.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьць за напад. Раней напады на супрацоўнікоў сілаў бясьпекі ў гэтым рэгіёне рабілі талібы.
XS
SM
MD
LG