Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежных турыстаў заклікаюць не наведваць Эгіпет


Многія краіны заклікаюць сваіх грамадзянаў пакінуць Эгіпет, дзе ўжо тыдзень працягваюцца хваляваньні.

Ад сёньня амэрыканскімі чартэрнымі рэйсамі пачынаецца эвакуацыя ў Эўропу ўсіх грамадзянаў ЗША, якія жадаюць пакінуць Эгіпет.

Такія ж захады робяцца ўладамі Іраку, Турэччыны, Азэрбайджану, шэрагу арабскіх краінаў.

Аўстралія, Бэльгія, Нямеччына, Кітай, Нідэрлянды, Польшча, Расея, Фінляндыя, Францыя, Швэцыя папярэдзіла сваіх грамадзянаў аб небясьпецы паездак у Эгіпет.
XS
SM
MD
LG