Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце акцыі пратэсту працягваліся і ўначы


У Каіры і іншых гарадах Эгіпту тысячы людзей заставаліся і ўначы на вуліцах, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

У нядзелю Мубарак даручыў новаму прэм’еру краіны Ахмэду Шафіку правесьці перамовы з апазыцыяй.

У часе выступу са зваротам да нацыі, прэзыдэнт падкрэсьліў, што першай задачай новага кабінэту будзе скарачэньне узроўню беспрацоўя.

Масавыя пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака доўжацца ўжо амаль тыдзень. За гэты час, паводле сродкаў масавай інфармацыі, загінулі у выніку хваляваньняў як найменей 150 чалавек.
XS
SM
MD
LG