Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня міністры краін ЭЗ абмяркуюць Беларусь і Эгіпет


У Брусэлі сёньня адкрываецца паседжаньне міністраў замежных спраў Эўразьвязу, у часе якога будзе вырашацца пытаньне адносна санкцыяў супраць афіцыйнага Менску.

Афіцыйны прадстаўнік Эўракамісіі Майя Кацьянчыч паведаміла Радыё Свабода, што будзе пашыраны сьпіс асобаў, якім будзе забаронены ўезд у Эўразьвяз.

На паседжаньні міністраў замежных спраў краін ЭЗ сёньня таксама чакаецца абмяркаваньне сытуацыі ў Эгіпце, дзе амаль тыдзень працягваюцца народныя хваляваньні з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
XS
SM
MD
LG