Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыканскі саюз не зьбіраецца легітымізаваць Гбагбо


Алясан Уатара зьяўляецца пераможцам выбараў і законным прэзыдэнтам Кот-д'Івуару. З такой заявай выступіў сёньня генэральны сакратар ААН Пан Кі Мун на прэсавай канфэрэнцыі ў ходзе саміту Афрыканскага саюзу ў Адзіс-Абэбе, паведамляе Euronews.

Эканамічная садружнасьць краінаў Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС), са свайго боку, у ходзе паседжаньня ў рамках саміту падкрэсьліла, што дзейны прэзыдэнт Ляран Гбагбо "не зьяўляецца прэзыдэнтам, а ўсе высілкі па мірным урэгуляваньні накіраваныя на тое, каб пераканаць прэзыдэнта сысьці са сваёй пасады, а не легітымізаваць яго ўладу".

У ходзе саміту Афрыканскага саюзу плянуецца таксама абмеркаваць сытуацыю з палітычным крызысам у арабскіх краінах, а таксама плянаванае разьдзяленьне Судану на дзьве часткі.
XS
SM
MD
LG