Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым разам голас Грышкі гучыць пераважна сольна, бо ён вельмі эмацыйна распявядае пра свой турэмны вопыт вязьня КДБ.

Спампаваць


Грышка:
Вось я адкінуўся! Давайце, сустракайце!
Не раскалоўся я, хоць мне казалі: “Кайся”.
І я ўсьміхаўся, хаця мне казалі: “Бойся”.
Сябры, паверце, ім нядоўга засталося.

Рэфрэн:
Амэрыканка.
Імгла засьценкаў КДБ.
Амэрыканка,
Багата вязьняў у цябе.
Амэрыканка,
Ты сінім полымем гары.
Не, не забудуць змагары
Твае муры.

Мне падаецца, што дзяржава ў кепскім стане.
Табе пабілі шыбу, ты крычыш: “Паўстаньне!”.
Міліцыянты, судзьдзі і пракуратура
Залежаць ад любой неадэкватнай бздуры.

Рэфрэн.

Уводзьце санкцыі, мы іх чакаем вельмі!
Бо тут улады канчаткова афігелі.
Яны, як дзеці – накасячаць, надзівачаць
І спадзяюцца, што дарослыя прабачаць.

Рэфрэн.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG