Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада: сваяк экс-прэзыдэнта Тунісу просіць прытулку


Афіцыйная Атава пацьвердзіла, што шурын зрынутага прэзыдэнта Тунісу Зіна эль-Абідзіна Бэн Алі папрасіў палітычнага прытулку ў гэтай краіне.

Паведамляецца, што Бэльхасэн Трабэльсі – бізнэсовец-мільярдэр і брат былой першай лэдзі Тунісу Лэйлы – прыбыў са сваёй сям'ёй у канадзкі горад Манрэаль на мінулым тыдні.

На радзіме яму закідаюць раскраданьне дзяржаўных сродкаў, а таксама кіраваньне структурай, якая займалася крымінальным рэкетам мясцовага насельніцтва.

Раней канадзкія ўлады станоўча паставіліся да запыту новых туніскіх уладаў аб экстрадыцыі Трабэльсі. Аналітыкі, аднак, зазначаюць, што з улікам складанай працэдуры ўдзяленьня статусу ўцекача ў Канадзе, экстрадыцыя можа быць адкладзеная на гады.
XS
SM
MD
LG