Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпэцкая апазыцыя: Мубарак павінен сысьці "сёньня"


Адзін зь лідэраў эгіпэцкай апазыцыі ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Махамэд эль-Барадэй заклікаў сфармаваць у краіне пераходны ўрад і правесьці свабодныя выбары.

У інтэрвію тэлеканалу CNN эль-Барадэй заявіў, што прэзыдэнт Хосьні Мубарак павінен сысьці ў адстаўку "сёньня".

Раней радыкальны ісламісцкі рух "Браты-мусульмане" падтрымаў кандыдатуру эль-Барадэя як прадстаўніка апазыцыі на магчымых перамовах з уладамі.

Масавыя пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака доўжацца ўжо шосты дзень.
XS
SM
MD
LG