Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбылася акцыя салідарнасьці зь вязьнямі КДБ


30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску адбылася несанкцыянаваная акцыя салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Да будынку КДБ выйшлі людзі з партрэтам Андрэя Саньнікава і надпісам "Свабоду Саньнікаву", а таксама з партрэтамі некаторых іншых зьняволеных, абвінавачаных у масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. Міліцыя затрымала 7 чалавек.

19.00
Некаторыя ўдзельнікі акцыі ад будынку КДБ скіраваліся да Чырвонага касьцёлу. Ля помніка "Арханёл Міхал перамагае злога" яны запалілі зьнічы і павязалі бел-чырвона-белую стужку. Прысутныя трымаюць у руках партрэты зьняволеных – Насты Палажанкі, Аляксандра Фядуты, Зьмітра Бандарэнкі, Эдуарда Лобава.

18:40
Акцыя перад будынкам КДБ скончылася.

18:30 Пад'ехаў аўтазак, пастаяў некалькі хвілінаў і ад'ехаў. На месцы засталіся ўдзельнікі акцыі і міліцыянты. Людзі пакрысе пачалі разыходзіцца.









18:00
Да будынку КДБ выйшлі людзі з партрэтам Андрэя Саньнікава і надпісам "Свабоду Саньнікаву", а таксама з партрэтамі некаторых іншых зьняволеных, абвінавачаных у масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. Міліцыя затрымала семярых чалавек.



Сярод затрыманых Максім Вінярскі, Паліна Кур'яновіч, Леанід Кулакоў, Кацярына Людвіг і жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч, якая стаяла зь яго партрэтам. Апэрацыяй кіруе палкоўнік Яўсееў.





Прыйшла маці аднаго зь вязьняў Плошчы Алена Ліхавід. Ейны сын утрымліваецца ў турме ў Жодзіне. Алену хацелі затрымаць, але людзі адбілі яе ў міліцыянтаў. Міліцыянты паводзяць сябе груба і папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная.




Міліцыянты перашкаджаюць спробам людзей запаліць сьвечкі, кажучы, што гэта трэба рабіць у царкве ці на могілках. Таксама на месца акцыі прыгналі трактар чысьціць вуліцу. Тым ня менш застаецца некалькі дзясяткаў чалавек.


У турме КДБ сярод іншых знаходзяцца:

Андрэй Саньнікаў, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Мікола Статкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Аляксей Міхалевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Зьміцер Бандарэнка;
Аляксандар Фядута;
Анатоль Лябедзька;
Сяргей Марцалеў;
Павал Севярынец;
Аляксандар Арастовіч;
Аляксандар Атрошчанкаў;
Наста Палажанка.

Мінулая акцыя салідарнасьці ля цэнтральнага будынку КДБ адбылася 19 студзеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG