Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнцкія пратэсты ў Судане


У сталіцы Судану Хартуме паліцыя сёньня разагнала дэманстрацыю студэнтаў, якія заклікалі да рэформаў у краіне.

Дэманстранты скандавалі антыўрадавыя лёзунгі і заклікалі да масавых пратэстаў па прыкладзе Тунісу ды Эгіпту. Паліцыя ўжыла дубінкі і сьлезацечны газ, дзясяткі людзей затрыманыя.

Паведамляецца, што сілы правапарадку заблякавалі ўваход на тэрыторыю чатырох сталічных унівэрсытэтаў, чые студэнты складаюць ядро пратэстоўцаў.
XS
SM
MD
LG