Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 30 студзеня заплянавана акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі


Акцыя салідарнасці пройдзе 30 студзеня а 18-й гадзіне ля цэнтральнага ўваходу ў будынак КДБ у Менску. Падтрымаць вязьняў прыйдуць сваякі, сябры і калегі.

Акцыя не санкцыянаваная менскімі ўладамі.

Мінулая акцыя салідарнасьці ля цэнтральнага будынку КДБ адбылася 19 студзеня.

У турме КДБ сярод іншых знаходзяцца:

Андрэй Саньнікаў, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Мікола Статкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Аляксей Міхалевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта;
Зьміцер Бандарэнка;
Аляксандар Фядута;
Анатоль Лябедзька;
Сяргей Марцалеў;
Павал Севярынец;
Аляксандар Арастовіч;
Аляксандар Атрошчанкаў;
Наста Палажанка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG