Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Корбан будзе кіраваць «Маладымі дэмакратамі»


Алег Корбан
Алег Корбан
Старшынём моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты» абраны Алег Корбан.

Такое рашэньне прынялі дэлегаты справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі, якая прайшла 29 студзеня ў Менску.

Цяпер ужо былы лідэр арганізацыі Міхась Пашкевіч на пасаду старшыні не вылучаўся.

У наступныя тры гады «Маладыя дэмакраты» плянуюць удзельнічаць у акцыях салідарнасці з палітычнымі асуджанымі і памяці зьніклых палітыкаў.

Акрамя таго, сябры моладзевага крыла АГП маюць намер актыўна ўдзельнічаць у парлямэнціх выбарах у 2012 годзе і на мясцовых выбарах 2013 году, перадае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG