Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Устанавілі асобу сьмяротніка, які ажыцьцявіў тэракт у "Дамадзедава"


Устаноўлена асоба сьмяротніка, які ажыцьцявіў тэракт у маскоўскім аэрапорце “Дамадзедава” -- 20-гадовы ўраджэнец Каўказу. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Следчага камітэту Расеі Ўладзімір Маркін. Ён дадаў, што імя тэрарыста вядома сьледчым. Але пакуль яно ня будзе называцца. Цяпер, паводле Маркіна, ідзе праца для выяўленьня і затрыманьня арганізатараў тэракту і іх памагатых.

24 студзеня пры выбуху ў аэрапорце “Дамадзедава” загінулі 35 чалавек, болей як 120 былі параненыя.
XS
SM
MD
LG