Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына скрытыкавала Эўразьвяз


Эўрапейскі Зьвяз адмаўляецца ад палітыкі “адчыненых дзявярэй” і пераўтвараецца ў “закрыты хрысьціянскі клюб”. З такой крытыкай на адрас ЭЗ выступіў віцэ-прэм'ер ураду Турэччыны Алі Бабаджан на Ўсясьветным эканамічным форуме ў швайцарскім курорце Давосе. Ён падкрэсьліў, што гэтыя тэндэнцыі “вельмі небясьпечныя”. Бабаджан адзначыў, што Анкара разглядае ЭЗ як “вялікі мірны праект” і таму імкнецца далучыцца да яго, аднак шэраг краінаў Эўразьвязу выступаюць супраць далучэньня да яго Турэччыны.

Перамовы аб далучэньні вядуцца з 2005 году, аднак на шляху Турэччыны да ЭЗ застаецца шэраг перашкодаў, сярод якіх -- адсутнасьць неабходных рэформаў і спрэчка пра статус Паўночнага Кіпру.
XS
SM
MD
LG