Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 29 студзеня для Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу пачынаюцца сталыя нафты па трубаправодзе Адэса-Броды.

Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ўладзімер Сямашка на паседжаньні Гомельскага аблвыканкаму.

Прэсавая служба ўраду Беларусі паведамляе, што танкер з азэрбайджанскай нафтай, якая будзе замяшчаць паводле дамовы СВОП вэнэсуэльскую нафту, ужо прышвартаваўся ў адэскім порце.

Прымаць вэнэсуэльскую нафту для Беларусі Ўкраіна пачала ў красавіку 2010 году. Першапачаткова з адэскага порту нафту на Мазырскі НПЗ дастаўлялі па чыгунцы.

Сёлета 17 студзеня ААТ «Укртранснафта» і ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» падпісалі ў Кіеве дамову аб транзыце ў 2011-2012 гадох праз тэрыторыю Украіны 4 млн. тонаў нафты штогод па нафтаправодзе Адэса — Броды, нагадвае БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG