Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустаршыню аргкамітэту стваранай партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Аляксея Шэіна выклікалі на допыт ва ўпраўленьне вайсковай контравыведкі КДБ.

Шэіну прапанавалі апазнаць на фота- і відэаматэрыялах удзельнікаў групы, якая, на думку прадстаўнікоў спэцслужбы, зрабіла тое, што сьледзтва кваліфікуе як масавыя беспарадкі. Гэта прыкладна 7-9 чалавек.

Другое пытаньне, якое цікавіла прадстаўнікоў гэтай спэцслужбы, — меркаваньне Шэіна наконт таго, якія замежныя краіны маглі быць зацікаўленыя ў такім разьвіцьці падзеяў.

«Я выказаў меркаваньне, што паколькі Беларусь, дакладней, беларускія ўлады, апынуліся зараз фактычна ў стадыі халоднай вайны з Эўразьвязам і ЗША, і зараз вядуцца перамовы аб продажы часткі буйных беларускіх прадпрыемстваў расейскаму капіталу, такое разьвіцьцё падзей магло быць выгадным толькі прадстаўнікам праўладных фінансавых колаў Расейскай Фэдэрацыі,» — цытуе Аляксея Шэіна прэсавая служба БХД.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG