Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ствараецца камісія па Кот-д'Івуары


Афрыканскі Зьвяз стварае камісію зь пяці рэгіянальных лідэраў, якая зоймецца ўрэгуляваньнем палітычнага крызісу ў Кот-д’Івуары. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Маўрытаніі Ульд Абдэль Азіз пасьля паседжаньня Рады міру і бясьпекі зьвязу. Свае высновы камісія мае падаць празь месяц. Падкрэсьліваецца, што ўдзельнікі канфлікту павінны будуць падпарадкавацца будучаму рашэньню.

Пераможцам лістападаўскіх выбараў у Кот-д’Івуары міжнародная супольнасьць прызнала апазыцыйнага лідэра Алясана Ўатару, аднак дзейны кіраўнік дзяржавы Ляран Гбагбо адмаўляецца прызнаць паразу і перадаць уладу.
XS
SM
MD
LG