Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба: тройчы арыштавалі дысыдэнта


На Кубе дысыдэнт Гільерма Фарыньяс цягам трох дзён быў тройчы арыштаваны. Затрыманьні адбываліся пасьля таго, як дысыдэнт спрабаваў прыняць удзел у некалькіх грамадзкіх акцыях. Пасьля знаходжаньня ў паліцыі некалькі гадзінаў Фарыньяса вызвалялі, а затым зноў затрымлівалі. У пятніцу ён патрапіў у шпіталь з болем у грудзях.

Улады Кубы папярэдзілі дысыдэнтаў, што іх будуць затрымліваць пры любой спробе правесьці публічныя акцыі. Гільерма Фарыньяс стаў вядомым летась пасьля 134 дзён галадоўкі пратэсту ў турме.
XS
SM
MD
LG